Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́шараваць гл. шараваць.

вы́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Высокая, пераважна конусападобная, пабудова спецыяльнага прызначэння; вежа.

Тэлевізійная в.

Буравая в.

|| прым. вы́шачны, -ая, -ае.

вы́шкі, -шак.

Насціл пад страхой у хляве або ў канюшні для сена, розных гаспадарчых прылад.

Класці сена на в.

вы́шмальцаваць гл. шмальцаваць.

вы́шмаргнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак., што.

Выцягнуць рыўком з чаго-н.

В. нітку з іголкі.

|| незак. вышмо́ргваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́шмуляць гл. шмуляць.

вы́шпурнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак., што (разм.).

Выкінуць вон.

В. венік за дзверы.

|| незак. вышпу́рваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́штукаваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; -каваны; зак., што (разм.).

Змайстраваць што-н., разумна камбінуючы, эканомна выкарыстоўваючы матэрыял.

В. цацку.

|| незак. выштуко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́штурхаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго.

Штурхаючы, прымусіць выйсці.

В. за парог.

|| незак. вышту́рхваць, -аю, -аеш, -ае і выштурхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́штурхнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак., каго-што.

Штуршком, напорам прымусіць выйсці; выкінуць, выдаліць.

В. з пакоя каго-н.

|| незак. вышту́рхваць, -аю, -аеш, -ае і выштурхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.