Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

выя́ва, -ы, мн. -ы, выя́ў, ж.

1. Тое, што і праява (у 2 знач.).

2. Узнаўленне сродкамі мастацтва вонкавага, пачуццёва-канкрэтнага выгляду з’яў рэчаіснасці.

вы́явіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -віцца; зак.

Наглядна праявіцца, стаць яўным.

Выявіліся недахопы.

Выявіліся арганізатарскія здольнасці.

|| незак. выяўля́цца, -я́ецца.

вы́явіць, -яўлю, -явіш, -явіць; -яўлены; зак., каго-што.

Зрабіць уяўным яўным, выкрыць.

В. талент.

В. злачынства.

|| незак. выяўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

выяда́ць гл. выесці.

выязджа́ць гл. выехаць.

выязны́ гл. выезд.

вы́ясніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніцца; зак.

1. Стаць ясным, бясхмарным; распагодзіцца.

Неба выяснілася.

К вечару выяснілася (стала пагода; безас.).

2. Тое, што і высветліцца.

|| незак. выясня́цца, -я́ецца і выя́снівацца, -аецца.

вы́ясніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., што.

Тое, што і высветліць.

|| незак. выясня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

выяўле́нчы, -ая, -ае (кніжн.).

Які дае магчымасць наглядна паказаць, адлюстраваць што-н.

Выяўленчыя сродкі.

Выяўленчае мастацтва — назва мастацтва, у творах якога вобраз увасоблены на плоскасці ці ў прасторы (жывапіс, графіка, скульптура, а таксама архітэктура).

|| наз. выяўле́нчасць, -і, ж.

выя́ўны, -ая, -ае (разм.).

1. Відавочны для ўсіх; бясспрэчны.

На твары быў в. смутак.

2. Выразны.

В. малюнак.

|| наз. выя́ўнасць, -і, ж.