Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́мавіць, -маўлю, -мавіш, -мавіць; -маўлены; зак., што.

Выгаварыць, сказаць.

В. слова.

|| незак. вымаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

вымага́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца вымаганнем.

|| ж. вымага́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. вымага́льніцкі, -ая, -ае.

вымага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Дамагацца чаго-н. шантажом, прымусам, сілай.

В. грошы.

2. чаго, са злуч. «каб» і без дап. Патрабаваць.

В. да сябе ўвагі.

В., каб усё было дакладна выканана.

|| наз. вымага́нне, -я, н.

вы́мазацца гл. мазацца.

вы́мазаць, -мажу, -мажаш, -мажа; -маж; -мазаны; зак., што.

1. Намазаць, нацерці чым-н., што фарбуе.

В. печ глінай.

2. у што. Запэцкаць, замазаць (разм.).

В. адзенне ў дзёгаць.

|| незак. выма́зваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́майстраваць гл. майстраваць.

вы́маклы, -ая, -ае.

1. Прамоклы, мокры.

Вымаклае адзенне.

2. Які загінуў ад празмернай вільгаці.

Вымаклыя пасевы.

|| наз. вы́макласць, -і, ж. (да 2 знач.).

вы́макнуць, -ну, -неш, -не; вы́мак, -кла; -ні; зак.

1. Стаць зусім мокрым.

В. на дажджы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Набыць якія-н. уласцівасці, выгляд, паляжаўшы ў вадзе, вадкасці.

Селядзец вымак (стаў менш салёным). Лён вымак.

|| незак. вымака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.).

вы́малеваць, -люю, -люеш, -люе; -люй; -леваны; зак., што.

1. Малюючы, старанна і акуратна перадаць кожную дэталь; старанна намаляваць.

В. партрэт.

2. Пакрыць слоем фарбы; пафарбаваць (разм.).

В. машыну ў зялёны колер.

3. Расходаваць на афарбоўку (разм.).

В. усю фарбу.

|| незак. вымалёўваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́маліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Выпрасіць, дабіцца мальбамі.

В. прабачэнне.

|| незак. вымо́льваць, -аю, -аеш, -ае.