Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́найсці, -найду, -найдзеш, -найдзе; -найшаў, -шла; -найдзі; -найдзены; зак., што.

Працуючы творча, стварыць што-н. новае, невядомае раней.

В. новую машыну.

В. прыстасаванне да механізма.

|| незак. вынахо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. вынахо́дства, -а, н.

вы́нас гл. вынесці.

вы́насіць, -нашу, -насіш, -насіць; -нашаны; зак.

1. што. Перанесці за некалькі прыёмаў усё, поўнасцю.

В. сена з балота.

2. каго. Пра маці: пранасіць у сабе да родаў.

В. дзіця.

3. перан., што. Абдумаць да поўнай яснасці, закончанасці.

В. новы замысел.

4. што. Выцерці, працерці ў выніку доўгага нашэння.

Вынашаны касцюм.

|| незак. выно́шваць, -аю, -аеш, -ае (да 2—4 знач.).

вынасны́, -а́я, -о́е.

Звязаны з вынасам, знаходжаннем па-за чым-н., вынесены куды-н.

Вынасная графа.

Вынасное судна.

вынахо́длівы, -ая, -ае.

Знаходлівы, здольны ствараць, вынаходзіць.

В. чалавек.

В. розум.

|| наз. вынахо́длівасць, -і, ж.

вынахо́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто вынайшаў што-н.

Нарада вынаходнікаў і рацыяналізатараў.

|| ж. вынахо́дніца, -ы, -ніц.

|| прым. вынахо́дніцкі, -ая, -ае.

вынахо́дства, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. гл. вынайсці.

2. Тое, што вынайдзена, створана вынаходнікам.

Атрымаць аўтарскае пасведчанне на в.

вы́несці, -несу, -несеш, -несе; -нес, -несла; -несі; -несены; зак.

1. каго-што. Несучы, выдаліць адкуль-н., аднесці за межы чаго-н.

В. мэблю з кватэры.

2. каго-што. Перамясціць куды-н., высунуць.

Плынь вынесла лодку на сярэдзіну ракі.

В. пытанне на сход (перан.). В. дробавы лік за дужкі.

3. перан., што. Атрымаць, набыць у выніку знаёмства з чым-н.

В. ўражанне.

4. перан., што. Прыняўшы рашэнне, аб’явіць (афіц.).

В. падзяку.

В. пастанову.

В. прысуд.

5. што. Вытрымаць, выцерпець.

Цяжка было в. гэта гора.

Не мог в. грубасці.

Ледзь вынесці ногі (разм.) — з цяжкасцю пазбегнуць небяспекі, выратавацца.

|| незак. выно́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.

|| наз. вы́нас, -у, м. (да 1 і 2 знач.) і вынясе́нне, -я, н. (да 2 і 4 знач.).

вы́несціся, -несуся, -несешся, -несецца; вы́несся, -неслася; -несіся; зак.

Імкліва выехаць, выбегчы адкуль-н.

На ўзлесак вынесліся коннікі.

|| незак. выно́сіцца, -но́шуся, -но́сішся, -но́сіцца.

вы́нік, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Канчатковы паказчык якіх-н. дзеянняў, намаганняў і пад.

Падвесці вынікі работы за дзень.

Вынікі конкурсу.

2. Паказчык майстэрства (звычайна спартыўнага).

В. плаўца.

В. забегу на сто метраў.

Лепшы в. дня.

3. Тое, што вынікае з чаго-н., з’яўляецца лагічным вывадам.

Поспехі з’яўляюцца вынікам напружанай штодзённай працы.

Пажар быў вынікам нядбайнага абыходжання з агнём.