Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́садзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

Выйсці з экіпажа, вагона, судна і пад., прыбыўшы куды-н.

В. з карабля на бераг.

|| незак. выса́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. вы́садка, -і, ДМ -дцы, ж.

вы́садзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. каго (што). Даць магчымасць або прымусіць выйсці з вагона, судна і пад.

В. пасажыраў.

В. дэсант.

2. што. Перасадзіць у глебу (пра расаду, саджанцы).

В. памідоры з парнікоў.

В. кветкі ў грунт.

3. што чым. Пасадзіць вакол чаго-н.

В. пляцоўку кустамі.

4. што. Выбіць, выламаць моцным ударам (разм.).

В. дзверы.

|| незак. выса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выса́джванне, -я, н. і вы́садка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 1—3 знач.).

высака... (гл. высока...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «высока...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: высакаякасны, высакаствольны, высакародны, высакарослы.

высакаго́рны, -ая, -ае.

Размешчаны ў гарах, у высокай горнай мясцовасці.

В. раён.

высакаме́рны, -ая, -ае.

Пагардліва-фанабэрысты.

В. выгляд.

|| наз. высакаме́рнасць, -і, ж. і высакаме́р’е, -я, н.

высакаро́ддзе, -я, н.

У царскай Расіі: у спалучэнні з займеннікамі «ваша», «яго», «яе», «іх» — тытулаванне цывільных чыноўнікаў пятага класа (стацкіх саветнікаў).

высакаро́дны, -ая, -ае.

1. З высокімі маральнымі якасцямі, крыштальна чысты, велікадушны.

В. чалавек.

2. Узвышаны, асвячоны высокай мэтай.

В. ўчынак.

Высакародныя мэты.

3. Выключны па сваіх якасцях, прыгажосці.

Высакародная прастата ліній.

Высакародныя манеры.

4. Ужыв. ў складзе розных тэрмінаў для абазначэння парод, разрадаў, якія чым-н. выдзяляюцца.

В. алень.

Высакародныя металы (золата, серабро, плаціна).

|| наз. высакаро́днасць, -і, ж. (да 1—3 знач.) і высакаро́дства, -а, н. (да 1—3 знач.).

высако́сны,

У выразе: высакосны год — кожны чацвёрты год, які мае ў лютым 29, а не 28 дзён.

вы́салапіць, -плю, -піш, -піць; -плены; зак., што (разм.).

Высунуць з рота (язык).

|| незак. высало́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́сахлы, -ая, -ае.

1. Такі, з якога выпарылася вільгаць.

Высахлая рэчка.

2. Які ссох, перастаў жыць.

Высахлае дрэва.

3. перан. Схуднелы.

В. твар.