Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́залаціць гл. залаціць.

вызвале́нчы, -ая, -ае.

Які мае адносіны да палітычнага, сацыяльнага вызвалення.

Вызваленчая барацьба.

Нацыянальны в. рух.

вызвалі́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

Той, хто вызваліў ці вызваляе каго-, што-н. ад прыгнёту, уціску.

В. прыгнечаных.

|| ж. вызвалі́цельніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. вызвалі́цельскі, -ая, -ае.

вы́зваліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.

1. Атрымаць свабоду, стаць свабодным.

В. з палону.

В. ад прыгнёту.

2. Пазбавіцца ад чаго-н., што сціскае, абмяжоўвае, ад непажаданага, шкоднага.

В. ад ношы.

В. з абдымкаў.

В. ад думак.

3. Стаць свабодным ад якіх-н. абавязкаў, спраў і пад.

В. ад работы.

В. ад загадвання.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ачысціцца, стаць пустым, незанятым.

Кватэра вызвалілася.

Месца вызвалілася.

|| незак. вызваля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. вызвале́нне, -я, н.

вы́зваліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. каго-што. Зрабіць свабодным.

В. арыштаваных.

2. што. Вярнуць назад (захопленае ворагам).

В. горад ад захопнікаў.

3. каго (што). Даць каму-н. магчымасць не рабіць чаго-н., пазбавіць ад чаго-н.; выратаваць ад чаго-н.

В. ад дзяжурства.

Вызвалены работнік (які выконвае грамадскія абавязкі з вызваленнем ад вытворчай работы). В. ад пакарання.

4. каго (што). Звольніць, зняць з работы.

В. ад займаемай пасады.

5. каго-што. Выслабаніць ад чаго-н. грувасткага, цяжкага і пад.

В. рукі.

6. што. Апаражніць, ачысціць.

В. месца для шафы.

В. кніжную паліцу.

В. нумар у гасцініцы (выехаць з яго).

|| незак. вызваля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. вызвале́нне, -я, н.

вы́звацца, -завуся, -завешся, -завецца; -завіся; зак.

Добраахвотна згадзіцца выканаць што-н.

В. ісці ў разведку.

В. дапамагчы каму-н.

|| незак. вызыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

вы́зваць, -заву, -завеш, -заве; -заві; -званы; зак.

Тое, што і выклікаць.

|| незак. вызыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

вы́зверыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак. (разм.).

Моцна, пераходзячы на крык, накінуцца на каго-н. (з папрокамі, лаянкай і пад.) або паглядзець са злосцю на каго-н.

|| незак. вызвяра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

вызво́ньваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Званіць, звонам выконваць што-н.

Куранты вызвоньвалі поўнач.

|| зак. вы́званіць, -ню, -ніш, -ніць.

вы́здаравець, -ею, -ееш, -ее; зак.

Стаць зноў здаровым, паправіцца пасля хваробы.

|| незак. выздара́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выздараўле́нне, -я, н.