вы́зваліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.
1. каго-што. Зрабіць свабодным.
В. арыштаваных.
2. што. Вярнуць назад (захопленае ворагам).
В. горад ад захопнікаў.
3. каго (што). Даць каму-н. магчымасць не рабіць чаго-н., пазбавіць ад чаго-н.; выратаваць ад чаго-н.
В. ад дзяжурства.
Вызвалены работнік (які выконвае грамадскія абавязкі з вызваленнем ад вытворчай работы). В. ад пакарання.
4. каго (што). Звольніць, зняць з работы.
В. ад займаемай пасады.
5. каго-што. Выслабаніць ад чаго-н. грувасткага, цяжкага і пад.
В. рукі.
6. што. Апаражніць, ачысціць.
В. месца для шафы.
В. кніжную паліцу.
В. нумар у гасцініцы (выехаць з яго).
|| незак. вызваля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. вызвале́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)