Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́бавіць, -баўлю, -бавіш, -бавіць; -баўлены; зак. (разм.).

1. каго-што. Выцягнуць, дастаць тое, што засела, загрузла.

В. воз з гразі.

В. з бяды (перан.).

2. каго. Пераканаць, прымусіць выйсці, выехаць адкуль-н.

В. дзяцей з хаты на вуліцу.

|| незак. выбаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

вы́балбатаць, -бачу, -бачаш, -бача; -бачы; -батаны; зак. (разм.).

Расказаць пра тое, што неабходна было трымаць у сакрэце.

вы́бар, -у, м.

1. гл. выбраць.

2. Тое, з чаго можна выбраць.

Вялікі в. тавараў.

3. Аб тым, хто выбраны, што выбрана.

Адобрыць чый-н. выбар.

Без выбару — без разбору, не выбіраючы.

Чытаць усё без выбару.

На выбар — выбраць паводле меркавання.

Даць на выбар.

вы́барачны, -ая, -ае.

Не суцэльны, частковы.

В. кантроль.

вы́барка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. звычайна мн. Матэрыялы (загатоўкі, вытрымкі і пад.), падабраныя на якую-н. тэму, падборка (у 2 знач.).

Выбаркі з твораў пісьменнікаў.

2. Паглыбленне, выструганае рубанкам.

Глыбокая в.

вы́барнасць, -і, ж.

Замяшчэнне пасад шляхам выбараў.

Прынцып выбарнасці.

В. органаў кіравання і кантролю.

вы́барны, -ая, -ае.

Які займае пасаду шляхам выбараў.

Выбарная пасада.

вы́барчы, -ая, -ае.

Які мае адносіны да выбараў.

В. закон.

В. ўчастак.

В. бюлетэнь.

вы́баршчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто ўдзельнічае ў выбарах або мае на гэта права.

Сустрэча дэпутата з выбаршчыкамі.

2. Пры двухступенных або многаступенных выбарах — асоба, упаўнаважаная для ўдзелу ў выбарах.

|| ж. вы́баршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. вы́баршчыцкі, -ая, -ае.

вы́бары, -аў.

Выбранне шляхам галасавання дэпутатаў, службовых асоб, членаў арганізацыі.

В. ў Нацыянальны сход.