вы́пасці, -паду, -падзеш, -падзе; вы́падзі; зак.

1. Вываліцца, упасці адкуль-н.

Пісьмо выпала з кнігі.

Люлька выпала з зубоў.

В. з воза.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікнуць, страціцца; застацца незаўважаным.

Выпала з памяці тая назва.

Яго збянтэжанасць не выпала з-пад маёй увагі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра ападкі: упасці на зямлю.

Уначы выпала раса.

Выпаў ранні снег.

4. безас. Давесціся.

Аднойчы мне выпала схадзіць у музей.

Як выпадзе (як удасца).

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Удацца, атрымацца.

Выпаў добры ўраджай.

|| незак. выпада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)