Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пачы́м, прысл. (разм.) Колькі каштуе, па якой цане.

П. тварог? П. яблыкі?

пачы́н, -у, м.

1. Ініцыятыва, пачынанне якой-н. справы.

Падтрымаць п. наватараў.

Узяць на сябе п. у чым-н. (праявіць ініцыятыву).

2. Пачатак якой-н. справы (разм.).

пачына́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто пачынае што-н., заснавальнік.

Пачынальнікі новай літаратуры.

|| ж. пачына́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

пачына́нне, -я, мн. -і, -яў, н. (кніжн.).

Пачатая кім-н. справа.

Цудоўнае п.

Падтрымаць п. перадавікоў.

пачына́цца гл. пачацца.

пачына́ць гл. пачаць.

пачына́ючы, -ая, -ае.

Які нядаўна распачаў якую-н. дзейнасць, які-н. род заняткаў.

П. паэт. Дапаможнік для пачынаючых (наз.).

пачырване́лы, -ая, -ае.

Які пачырванеў, стаў чырвоным.

П. небасхіл.

пачырване́ць гл. чырванець.

пачы́сціцца гл. чысціцца.