Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пато́мны¹, -ая, -ае.

1. Які ад роду належыць да якога-н. саслоўя (уст.).

П. дваранін.

2. Карэнны, спрадвечны.

П. лесаруб.

пато́мны², -ая, -ае.

Які выдаецца па тамах.

Патомнае выданне.

пато́мства, -а, н., зб.

1. Маладое пакаленне ў адносінах да старэйшых, бацькоў.

Не пакінуў патомства (не меў дзяцей). Жаўна са сваім патомствам (з дзіцянятамі).

2. Людзі будучых пакаленняў.

Подзвігі народа будзе помніць удзячнае п.

пато́нчванне гл. патанчыць.

пато́нчвацца гл. патанчыцца.

пато́нчваць гл. патанчыць.

пато́п, -у, м.

1. Паводле біблейскай легенды: паводка, якая за грахі людзей затапіла нібыта ўсю Зямлю.

Сусветны п.

Пасля нас хоць п.! (каб толькі нам было добра; неадабр.).

2. Разводдзе, паводка; пра многа разлітай вады дзе-н. (разм., жарт.).

У нізінах вясною — цэлы п.

Што тут за п. у вас у хаце?

|| прым. пато́пны, -ая, -ае.

пато́ргаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Таргануць некалькі разоў.

П. за дзверы.

пато́ргваць, -аю, -аеш, -ае; незак., чым.

Злёгку, час ад часу торгаць.

П. плячом.

пато́чны, -ая, -ае (спец.).

Які робіцца пры дапамозе канвеера, канвеерны.

П. выпуск прадукцыі.

П. метад вытворчасці.