Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пасва́тацца гл. сватацца.

пасва́таць гл. сватаць.

пасве́дчанне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. пасведчыць.

2. Дакумент, які пацвярджае які-н. юрыдычны факт.

П. аб нараджэнні.

пасве́дчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. што, аб чым і з дадан. сказам. Сцвердзіць, засведчыць што-н.

Усё гэта могуць п. не словы, а рэальныя факты.

2. Выступіць у ролі сведкі.

|| наз. пасве́дчанне, -я, н.

пасвіста́ць, -вішчу́, -ві́шчаш, -ві́шча; -вішчы́; зак.

Свістаць некаторы час, свіснуць некалькі разоў.

па́свіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -се́цца і -свіцца; незак.

Быць на падножным корме (пра жывёлу, птушку).

На лузе пасвіўся статак.

па́свіць, -су́, -се́ш, -се́; -сём, -сяце́, -су́ць іу́, -свіш, -свіць; -свім, -свіце, -свяць; -сві́ў, -ві́ла; -сі́; незак., каго-што.

Наглядаць за кім-, чым-н. (жывёлай, птушкай) у час выгану на падножны корм.

П. коней.

П. статак.

П. гусей.

|| наз. пасьба́, -ы́, ж.

пасвяжэ́лы, -ая, -ае.

Які пасвяжэў, стаў свежым.

Пасвяжэлая пасля дажджу расліннасць.

пасвяжэ́ць гл. свяжэць.

пасвянці́ць гл. свянціць.