Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пазакла́сны, -ая, -ае.

Які праводзіцца не ў класе, не ў час класных заняткаў.

Пазакласнае чытанне.

пазакле́йваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Заклеіць усё, многае.

П. шчыліны.

2. Наляпіўшы чаго-н. мноства, укрыць усё, многае.

П. сцены малюнкамі.

пазако́пваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Паклаўшы ў якое-н. паглыбленне, засыпаць зверху — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

П. у пясок.

2. што. Засыпаць, зараўнаваць усё, многае.

П. ямы.

пазако́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Закаціць куды-н. усё, многае.

П. матацыклы ў гараж.

пазакру́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Закруціць, завіць (валасы); замацаваць, завязаць усё, многае.

П. вусы.

П. дротам дачныя брамкі.

2. што. Абвязаць, абматаць чым-н. усё, многае.

П. бінтам пальцы.

3. каго-што. Загарнуць у што-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. дзяцей у коўдры.

4. што. Круцячы, закрыць, завінціць усё, многае.

П. краны.

П. гайкі.

пазакрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Закрыць, накрыць чым-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. дзяцей коўдрамі.

2. што. Скласці што-н. разгорнутае — пра ўсё, многае.

П. парасоны.

3. што. Закрыць, спыніць доступ куды-н. ва ўсіх, многіх напрамках.

П. усе дарогі ў горад.

4. што. Спыніць дзейнасць асобных або многіх устаноў, прадпрыемстваў.

Увечары магазіны пазакрывалі.

пазакрэ́сліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Закрэсліць усё, многае.

П. неадпаведныя словы.

пазакупо́рваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Закупорыць усё, многае.

П. бутэлькі.

пазала́зіць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ла́зіць; -ла́зім, -ла́зіце, -ла́зяць; зак.

1. Залезці, забрацца на што-н. — пра ўсіх, многіх.

Хлопчыкі пазалазілі на дрэвы.

2. Забрацца, пранікнуць куды-н. употай — пра ўсіх, многіх.

П. у чужыя агароды.

пазалаці́ць гл. залаціць.