Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пада́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Вуснае апавяданне пра мінулае, якое перадаецца ад пакалення да пакалення.

Народнае п.

падапе́чны, -ая, -ае (афіц., разм.).

Які знаходзіцца пад чыёй-н. апекай.

Падапечнае дзіця.

Паклапаціцца пра сваю падапечную (наз.). Падапечная тэрыторыя (уключаная ў міжнародную сістэму апекі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый).

падаплёка, -і, ДМ -лёцы, ж.

Скрытая, тайная прычына чаго-н.

П. інтрыгі.

падапрану́цца, -рану́ся, -ра́нешся, -ра́нецца; -рані́ся; зак. (разм.).

1. Апрануцца лепш, па-святочнаму.

П. на вечар.

2. Апрануць што-н. пад верхняе адзенне.

Цяплей п.

|| незак. падапрана́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

падапрану́ць, -рану́, -ра́неш, -ра́не; -рані́; -рану́ты; зак. (разм.).

1. каго (што). Апрануць лепш, у добрае адзенне, прыбраць.

П. дзяўчыну.

2. што. Апрануць пад што-н.

П. світар пад паліто.

|| незак. падапрана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

падапрэ́лы, -ая, -ае.

Які злёгку сапрэў, знізу падгніў.

Падапрэлае сена.

падапрэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́е; зак.

Злёгку сапрэць або сапрэць знізу.

У нізінах жыта падапрэла.

|| незак. падаправа́ць, -а́е.

падарава́ць гл. дараваць.

падаражы́цца гл. даражыцца.

падаражэ́ць гл. даражэць.