Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пагі́бель¹, -і, ж.

Смерць, гібель.

Асудзіць на п.

пагі́бель², -і, ж.

У выразах: у тры пагібелі гнуцца (сагнуцца) (разм.) —

1) вельмі нізка згінацца (сагнуцца);

2) перан. празмерна ўгоднічаць перад кім-н.; гнуць у тры пагібелі каго (што) — вельмі жорстка ўціскаць, прыгнятаць.

пагі́бельны, -ая, -ае.

Тое, што і гібельны.

П. ўраган.

пагіна́цыя, -і, ж. (кніжн.).

Нумарацыя старонак кнігі, рукапісу.

пагі́нуць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -гіне; -гінем, -гінеце, -гінуць; зак.

Загінуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

За зіму многа парасят пагінула.

пагла́дзіць гл. гладзіць.

паглыбе́ць гл. глыбець.

паглы́біцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца больш глыбокім (у 1 і 4 знач.).

Каляіны паглыбіліся.

Супярэчнасці паглыбіліся.

2. у што. Прасунуцца, прабрацца ўглыб чаго-н.

П. ў цясніну.

3. перан., у што. Засяродзіцца на чым-н., у думках увайсці ў што-н.

П. ў вывучэнне літаратуры.

П. ў думкі.

|| незак. паглыбля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. паглыбле́нне, -я, н.

паглы́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., што.

1. Зрабіць больш глыбокім (у 1 і 4 знач.).

П. сажалку.

П. свае веды (перан.).

2. Змясціць глыбей, урэзаць што-н.

П. разец у метал.

|| незак. паглыбля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. паглыбле́нне, -я, н.

паглы́блены, -ая, -ае.

1. Грунтоўны, сур’ёзны.

П. псіхалагічны аналіз.

2. Засяроджаны на чым-н., заняты чым-н.

П. ў свае думкі.

|| наз. паглы́бленасць, -і, ж.