Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

завашы́вець гл. вашывець.

заваява́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і заваёўнік.

заваява́льны, -ая, -ае.

Накіраваны на заваяванне, звязаны з заваяваннем; заваёўніцкі, захопніцкі.

Заваявальныя войны.

заваява́нне, -я, н.

1. гл. заваяваць.

2. Тое, што і заваёва (у 2 знач.).

заваява́ць, -ваю́ю, -ваю́еш, -ваю́е; -ваю́й; -ваява́ны; зак.

1. каго-што. Захапіць вайной.

З. краіну.

2. перан., што. Дамагчыся, дасягнуць чаго-н. сваёй дзейнасцю.

З. аўтарытэт.

З. сабе становішча.

|| незак. заваёўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. заваёва, -ы, ж. і заваява́нне, -я, н.

заве́дамы, -ая, -ае.

Наперад добра вядомы; несумненны (звычайна пра што-н. адмоўнае).

З. нягоднік.

Заведамая хлусня.

Заведама (прысл.) непраўдзівыя звесткі.

заве́зці, -вязу́, -вязе́ш, -вязе́; -вязём, -везяце́, -вязу́ць; завёз, -ве́зла; -вязі́; -ве́зены; зак.

1. каго-што. Везучы, даставіць куды-н.; адвезці.

З. на работу.

2. каго-што. Везучы, накіраваць куды-н. вельмі далёка, не туды, куды належыць і пад.

З. ў глуш.

Завёз невядома куды.

3. што. Даставіць па прызначэнні.

З. тавары ў магазін

|| незак. заво́зіць, -о́жу, -о́зіш, -во́зіць.

|| наз. заво́з, -у, м. (да 3 знач.).

заве́йны гл. завея.

заве́льмі, прысл. (разм.).

Занадта, празмерна, больш, чым трэба.

З. падрабязна.

завербава́ць гл. вербаваць.