Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

за́сень і за́цень, -і, ж.

Месца, зацененае чым-н. ад прамянёў сонца.

Схавацца ў з.

зацалава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., каго (што) (разм.).

Пакрыць мноствам пацалункаў.

З. дзіця.

|| незак. зацало́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

зацве́рдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што.

Канчаткова ўстанавіць, прыняць, афіцыйна аформіць.

З. праект.

З. на пасаду дырэктара.

|| незак. зацвярджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. зацвярджэ́нне, -я, н.

зацві́лы, -ая, -ае.

Які пакрыўся цвіллю, заплеснелы.

З. хлеб.

|| наз. зацві́ласць, -і, ж.

зацвісці́, -віту́, -віце́ш, -віце́; -віцём, -віцяце́, -віту́ць; -віў, -віла́, -ло́; зак.

Пачаць цвісці.

Зацвілі ружы.

|| незак. зацвіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

зацвярдзе́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў цвёрдым.

Зацвярдзелая зямля.

2. Пра зычныя гукі: які вымаўляецца заўсёды цвёрда (беларускія гукі «дж», «ж», «р», «ц», «ч», «ш»).

Зацвярдзелыя зычныя.

зацвярдзе́нне, -я, н.

1. гл. цвярдзець.

2. Хваравітае ўшчыльненне мышачнай тканкі.

зацвярдзе́ць гл. цвярдзець.

за́цемна, прысл. (разм.).

Калі цёмна (пакуль яшчэ не развіднела або калі ўжо сцямнела).

Выехаць яшчэ з.

Завяршыць працу ўжо з.

за́цень гл. засень.