Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зажада́цца, -а́ецца; безас.; зак.

Узнікнуць, з’явіцца ў каго-н. (пра жаданне), захацецца.

Зажадалася кабыле воцату (разм., асудж.) — захацелася невядома чаго.

зажада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., чаго і з інф.

Праявіць ахвоту, жаданне, захацець.

З. ісці ў грыбы.

зажаўце́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

Пачаць жаўцець (у 2 знач.).

Зажаўцелі пясчаныя гурбы.

зажму́рыцца гл. жмурыцца.

зажму́рыць гл. жмурыць.

зажурча́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чы́ць; зак.

Пачаць журчаць.

Зажурчаў ручай.

зажуры́цца, -уру́ся, -у́рышся, -у́рыцца; зак. (разм.).

Засумаваць, замаркоціцца; пачаць журыцца.

Зажурыўся хлопец па доме.

за́жыва, прысл.

У жывым стане, пры жыцці.

З. пахаваны.

зажыві́ць, -жыўлю́, -жы́віш, -жы́віць; -жы́ўлены; зак., што.

Залячыць, даць зажыць (ране).

|| незак. зажыўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

зажы́нкі, -нак.

Пачатак жніва і яго святкаванне.

Спраўляць з.

|| прым. зажы́нкавы, -ая, -ае.