Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зе́бра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Дзікі афрыканскі конь з паласатай (чорнай і светлажоўтай) афарбоўкай поўсці.

|| прым. зе́бравы, -ая, -ае.

зеленавата-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: з зялёным адценнем, напр.: зеленавата-буры, зеленавата-сіні.

зе́лень, -і, ж.

1. Зялёны колер, што-н. зялёнае.

2. Расліннасць, расліны.

З. садоў.

Сакавітая з. лугу.

3. зб. Некаторыя віды гародніны і траў што скарыстоўваюцца ў ежу.

Пакласці ў суп з.

зе́лле, -я, н. (разм.).

1. Тое, што і пустазелле.

2. Травы як корм для жывёлы; ахрап’е.

Насячы зелля.

3. Лекавыя травы, а таксама настой на іх для лячэбных мэт; зёлкі.

Варыць з.

Лячыцца зеллем.

зеляне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца зялёным.

Медзь зелянее.

З. ад злосці.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца свежай травой, лісцем.

Пачалі з. лугі і дрэвы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Віднецца (пра што-н. зялёнае).

|| зак. пазеляне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.) і ззеляне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.).

зеляні́на, -ы, ж.

Тое, што і зелень (у 2 і 3 знач.).

З. паркаў.

Латок з зелянінай.

зеляні́ць, зеляню́, зяле́ніш, зяле́ніць; незак., што.

Рабіць зялёным, фарбаваць у зялёны колер.

|| зак. пазеляні́ць, -зеляню́, -зяле́ніш, -зяле́ніць; -зяле́нены.

земле... (а таксама земля...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да Зямлі (у 1 знач.), напр., землеапісанне (уст.);

2) які мае адносіны да зямлі (у 2—5 знач.), напр.: землекарыстанне, землеразрыхляльны, землеўгнаенне, землеўпарадчык, землечарпалка, землеадкрывальнік, землеўладальнік.

землекарыста́нне, -я, н. (афіц.).

Карыстанне зямлёй, сельскагаспадарчая эксплуатацыя яе.

Сістэма землекарыстання.

землепрахо́дзец, -дца, мн. -дцы, -дцаў, м.

Даўнейшая назва падарожніка-даследчыка, які адкрываў новыя землі.

Рускі з.

Сямён Дзяжнёў.