Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зе́рне, -я, зярня́ці, мн. зе́рні, -яў і зярня́ты, -ня́т, н.

1. Плод, семя злакаў (а таксама некаторых іншых раслін).

Ячменнае з.

Кава ў зернях.

2. зб. Насенне хлебных злакаў.

Хлеб у зерні.

3. Невялікі прадмет, крупінка чаго-н.

Жамчужнае з.

4. перан. Ядро, зародак чаго-н. (кніжн.).

З. ісціны.

|| памянш. зярня́тка, -а, мн. -і, -так, н. (да 1 і 3 знач.) і зе́рнетка, -а, мн. -і, -так, н. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. зе́рневы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) і зернявы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Зерневыя (зернявыя) культуры.

зерне... (а таксама зерня...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да зерня (у 1 і 2 знач.), напр.: зернедрабілка, зернепадобны, зернеплюшчылка, зернесартавальны, зернесушылка, зернеўвільгатняльнік, зернефураж.

зернебабо́вы, -ая, -ае.

Пра бабовую расліну: які вырошчваецца для атрымання зерня.

Зернебабовыя культуры.

зернедрабі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Машына для драблення зерня, якое ідзе на корм.

|| прым. зернедрабі́льны, -ая, -ае.

зернесушы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Спецыяльна прыстасаванае памяшканне для сушкі зерня.

2. Механічная ўстаноўка для сушкі зерня.

зерня... (гл. зерне...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «зерне...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: зернявоз, зернясейны.

зернясхо́вішча, -а, мн. -ы, -аў, н.

Памяшканне для захоўвання зерня.