Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зна́вец, зна́ўца і зна́ўца, -ы, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які валодае вялікімі ведамі ў якой-н. галіне.

знадво́рку, прысл.

Са знешняга, надворнага боку.

Замкнуць дзверы з.

знадво́рны, -ая, -ае.

Вонкавы, знешні.

Знадворныя дзверы.

З. выгляд.

знаёмец, -мца, мн. -мцы, -мцаў, м. (разм.).

Знаёмы чалавек.

Сустрэць старога знаёмца.

знаёміцца, -млюся, -мішся, -міцца; незак.

1. з кім. Уступіць у знаёмства з кім-н.

З. з новымі вучнямі.

2. з чым. Атрымліваць, збіраць звесткі пра што-н.

З. з горадам.

|| зак. азнаёміцца, -млюся, -мішся, -міцца (да 2 знач.) і пазнаёміцца, -млюся, -мішся, -міцца; наз. азнаямле́нне, -я, н. (паводле 2 знач.) і знаёмства, -а, н.

З першага знаёмства (з першай сустрэчы).

знаёміць, -млю, -міш, -міць; незак., каго (што).

1. з кім. Рабіць знаёмым.

З. з новым супрацоўнікам.

2. з чым. Даваць каму-н. звесткі пра што-н.

З. з экспанатамі музея.

|| зак. азнаёміць, -млю, -міш, -міць; -млены (да 2 знач.) і пазнаёміць, -млю, -міш, -міць; -млены.

|| наз. знаёмства, -а, н. (да 1 знач.) і азнаямле́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Адбылося знаёмства.

Азнаямленне з новым заданнем.

знаёмства, -а, н.

1. гл. знаёміцца, знаёміць.

2. з кім і паміж кім. Адносіны паміж людзьмі, якія ведаюць адзін аднаго.

Завесці з.

Парваць з.

Набыць што-н. па знаёмстве.

3. Круг знаёмых (разм.).

Мець вялікае з.

4. з чым. Набыццё ведаў, звестак пра што-н., азнаямленне з чым-н.

З. з культурай народа.

знаёмы, -ая, -ае.

1. каму. Такі, пра якога ведалі раней, вядомы.

Знаёмая мелодыя.

2. з чым. Які зведаў, выпрабаваў што-н.

Чалавек, з. з тутэйшымі парадкамі.

3. Які знаходзіцца ў знаёмстве (у 1 знач.) з кім-н., асабіста вядомы.

З. чалавек.

Добры з. (наз.). Спаткаць знаёмага (наз.).

знайсці́, знайду́, зно́йдзеш, зно́йдзе; знайшо́ў, -шла́, -ло́; знайдзі́; зно́йдзены; зак.

1. каго-што. Заўважыўшы, узяць; выявіць у выніку пошукаў, назіранняў, роздумаў і пад.

З. грыб.

З. грошы на дарозе.

З. згубленую рэч.

З. выхад з цяжкага становішча.

З. новы спосаб рашэння задачы.

З. апраўданне чаму-н.

2. каго-што. Заспець, убачыць, выявіць дзе-н. ці ў якім-н. стане.

Не з. дома сябра.

З. каго-н. ляжачым хворым.

3. каго-што ў кім-чым. Зазнаць, сустрэць што-н. з боку каго-, чаго-н.

З. ў чым-н. суцяшэнне.

Я не знайшоў у гэтым нічога асаблівага.

З. добрага дарадчыка ў кім-н.

4. каго-што або з дадан. Прыйсці да высновы, палічыць, прызнаць, склаўшы думку пра каго-, што-н.

З., што таварыш праў.

З. неабходным паведаміць аб прыездзе.

Урач знайшоў яго здаровым.

5. прош. знайшо́ў (незак. цяпер. знахо́дзіць) з займ. ва ўскосн. скл. або з прысл. і з інф. Ужыв. пры іранічных адносінах да каго-, чаго-н. (разм.).

Знайшоў чаму радавацца (няма чаму радавацца). Знайшлі з-за чаго сварыцца (няма з-за чаго сварыцца). Знайшоў дурня (выражэнне нязгоды з кім-, чым-н., адмаўлення ад чаго-н.).

Знайсці сабе смерць (магілу) дзе (высок.) — памерці, загінуць дзе-н.

Знайсці сябе — зразумець сваё прызванне, прызначэнне, правільна вызначыць свае інтарэсы, схільнасці.

|| незак. знахо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; наз. знахо́джанне, -я, н. (паводле 1 знач.).

знайсці́ся, знайду́ся, зно́йдзешся, зно́йдзецца; знайшо́ўся, -шла́ся, -ло́ся; знайдзі́ся; зак.

1. Выявіцца, адшукацца.

Пража знайшлася.

Ахвотнікаў ехаць не знайшлося.

2. Не разгубіўшыся, выйсці з цяжкага становішча.

Не знайшоўся адразу, што адказаць.

|| незак. знахо́дзіцца, -хо́джуся, -хо́дзішся, -хо́дзіцца.