Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

збаві́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

Той, хто збаўляе каго-н. ад каго-, чаго-н.; выратавальнік.

|| ж. збаві́целька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек.

|| прым. збаві́цельскі, -ая, -ае.

зба́віцца, зба́ўлюся, зба́вішся, зба́віцца; зак., ад каго-чаго.

Выратавацца, пазбегнуць; сумець вызваліцца ад каго-, чаго-н.

З. ад смерці.

З. ад лішніх клопатаў.

|| незак. збаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

зба́віць¹, зба́ўлю, зба́віш, зба́віць; зба́ўлены; зак., што і чаго.

1. Адняць частку чаго-н. з мэтай змяншэння (цаны, колькасці і пад.); некалькі зменшыць, убавіць.

З. дзесяць рублёў з агульнай сумы.

З. крок (пайсці цішэй).

2. Пахудзець.

З. у вазе.

3. Зменшыць сілу чаго-н.

З. тон.

З. газ.

|| незак. збаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. збаўле́нне, -я, н. і зба́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (разм.).

зба́віць², зба́ўлю, зба́віш, зба́віць; зба́ўлены; зак., каго (што) ад каго-чаго.

Выратаваць, даць пазбегнуць чаго-н.

З. ад смерці.

З. душу ад пакут.

|| незак. збаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

збаёдаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак. (разм.).

1. што. Марна патраціць.

З. усе грошы.

2. каго-што. Загубіць, знішчыць.

З. чалавека.

збажына́, -ы́, ж., зб.

Агульная назва хлебных злакаў, а таксама зерне хлебных злакаў.

Хваляй разбягаецца калгасная з.

Мяшкі са збажыной.

зба́лаваць гл. балаваць.

збалансава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., што.

1. гл. балансаваць.

2. Ураўнаважыць (у 2 знач.), узгадніць, суразмерыць.

З. магчымасці.

|| наз. збалансава́насць, -і, ж.

збалбатну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., што (разм.).

Сказаць тое, чаго не варта было гаварыць; прагаварыцца ў гутарцы.

З. глупства.

збале́лы, -ая, -ае.

Змучаны болем, пакутамі.

Збалелае цела.

Збалелае сэрца.