Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

збраха́ць, збрашу́, збрэ́шаш, збрэ́ша; збрашы́; зак., што (разм.).

Схлусіць.

збрахну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак. і аднакр., што і без дап. (разм.).

Тое, што і збрахаць.

збрашурава́ць гл. брашураваць.

збраяно́сец, -но́сца, мн.о́сцы, -но́сцаў, м.

У Сярэднія вякі: малады воін, які насіў зброю рыцара.

зброд, -у, М -дзе, м., зб. (разм., пагард.).

Людзі, якія належаць да разбэшчаных, злачынных, антыграмадскіх элементаў.

Усякі з.

Фашысцкі з.

збро́длівы, -ая, -ае (разм.).

Шкадлівы, памаўзлівы.

Збродлівай кошцы хвост уцінаюць (прымаўка).

збро́дны, -ая, -ае (разм.).

Выпадкова сабраны; разнародны, разнамасны.

Збродная кампанія.

збро́йнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па вырабе зброі.

збро́снелы, -ая, -ае.

Заплеснелы (пра вадкасць).

Зброснелая вада.

збро́снець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ее; зак.

Заплеснець (пра вадкасць).

Вада ў сажалцы зброснела.