Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

збудава́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Будынак, пабудова (рознага віду і прызначэння).

Спартыўнае з.

Гідратэхнічныя збудаванні.

збудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., што.

Пабудаваць, выбудаваць.

З. палац.

збуцве́лы, -ая, -ае.

Які збуцвеў, струхнелы, спарахнелы.

Крыж з. паваліўся.

збуцве́ць гл. буцвець.

збуя́лы, -ая, -ае.

Які збуяў, пышна разросся (пра расліны).

Збуялае каліўе бульбы.

збуя́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́е; зак.

Пышна разрасціся націннем на шкоду плоданашэнню.

Буракі збуялі.