Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зжава́ць, зжую́, зжуе́ш, зжуе́; зжуём, зжуяце́, зжую́ць; зжуй; зжава́ны; зак., што.

1. Пажаваўшы, з’есці.

2. Сапсаваць жаваннем.

Цяля зжавала кашулю.

|| незак. зжо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

зжа́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; -лься; зак., над кім-чым.

Праявіўшы, адчуўшы жаласць, зрабіць што-н. патрэбнае, прыемнае для каго-, чаго-н., злітавацца.

З. над небаракам.

зжаўце́лы, -ая, -ае.

Які зжаўцеў, стаў жоўтым.

Зжаўцелыя старыя здымкі.

зжаўце́ць гл. жаўцець.

зжахну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак. (разм.).

Раптоўна і моцна спужацца.

зжаць гл. жаць.

зжо́ўклы, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і зжаўцелы.

Зжоўклая трава.

зжо́ўкнуць гл. жоўкнуць.

зжу́льнічаць гл. жульнічаць.

зжу́хнуць гл. жухнуць.