зігза́г, -а, мн. -і, -аў, м.
Ламаная лінія.
Зігзагі маланкі.
Чарціць зігзагі.
зігзагападо́бны, -ая, -ае.
У выглядзе зігзагаў.
Зігзагападобныя рухі.
|| наз. зігзагападо́бнасць, -і, ж.
зіма́, -ы́, мн. зі́мы і (з ліч. 2, 3 і 4) зімы́, зім, ж.
Самая халодная пара года паміж восенню і вясной.
Снежная з.
Рыхтавацца да зімы.
|| прым. зімо́вы, -ая, -ае і зі́мні, -яя, -яе.
зімава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; незак.
Праводзіць дзе-н. зіму, жыць дзе-н. зімой.
З. на палярнай станцыі.
|| зак. перазімава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й і празімава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й.
|| наз. зімо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -мо́вак, ж.
|| прым. зімава́льны, -ая, -ае (спец.).
Зімавальная сажалка (сажалка, у якой зімуе рыба).
зімаро́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.
Невялікая птушка, роднасная ўдоду, з доўгай прамой дзюбай і вялікай галавой на кароткай шыі (зімой купаецца ў снезе).
|| прым. зімаро́дкавы, -ая, -ае.
Сямейства зімародкавых (наз.).
зімаўсто́йлівы, -ая, -ае.
Здольны пераносіць зімовыя халады (пра расліны).
Зімаўстойлівыя гатункі сліў.
|| наз. зімаўсто́йлівасць, -і, ж.
зі́мнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).
Дарога, пракладзеная прама па снезе для язды зімой.
|| прым. зі́мнікавы, -ая, -ае.
зімо́вішча, -а, мн. -ы, -аў, н.
Месца, памяшканне, дзе зімуюць або спыняюцца зімой людзі.
Спыніцца ў зімовішчы.