Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

змага́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Той, хто змагаецца з кім-н. за што-н., барацьбіт.

З. за справядлівасць.

З. за мір.

|| ж. змага́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. змага́рскі, -ая, -ае.

змага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. з кім-чым, супраць каго-чаго або без дап. Весці барацьбу, спаборнічаць, супраціўляцца, імкнучыся перамагчы.

З. з ворагамі.

З. з канкурэнтамі.

Жыць і з.

2. з чым, супраць чаго. Імкнуцца знішчыць, выкараніць што-н.

З. з забабонамі.

З. супраць вайны.

3. за што. Дамагацца чаго-н., пераадольваючы перашкоды.

З. за свабоду.

4. з чым і без дап. Уступаць у сутыкненне (пра пачуцці, імкненні).

У ім радасць змагалася з зайздрасцю.

У душы змагаліся два пачуцці.

|| наз. змага́нне, -я, н.

змагчы́ гл. магчы.

змагчы́ся, змагу́ся, змо́жашся, змо́жацца; змажы́ся; зак.

Выбіцца з сілы, аслабець.

З. і заснуць.

змадэлі́раваць гл. мадэляваць.

змадэлява́ць гл. мадэляваць.

зма́зацца, зма́жуся, зма́жашся, зма́жацца; зма́жся; зак.

1. гл. мазацца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сцерціся, размазацца (пра што-н. намаляванае, напісанае і пад.).

Штрыхі змазаліся.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пазбавіцца выразнасці, расплысціся; сапсавацца, звесціся на нішто (разм.).

|| незак. зма́звацца, -аецца.

зма́заць, зма́жу, зма́жаш, зма́жа; змаж; зма́заны; зак.

1. гл. мазаць.

2. каго-што. Пакрыць слоем чаго-н. тлустага, вадкага.

З. завесы ў дзвярах.

З. драпіну ёдам.

3. што з чаго. Размазаць, сцерці.

З. фарбу рукой.

4. перан., што. Зрабіць невыразным, расплывістым, пазбавіць пэўнасці і вастрыні; сапсаваць, звесці на нішто (разм.).

З. пытанне.

5. каго (што) па чым і без дап. Моцна стукнуць (разм., груб.).

З. па твары.

|| незак. зма́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. зма́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 2 знач.) і зма́званне, -я, н. (да 2—4 знач.).

зма́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

1. гл. змазаць.

2. Рэчыва, якім змазваюць.

Лыжная з.

|| прым. зма́зачны, -ая, -ае.

Змазачнае масла.

зма́зчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які займаецца змазкай чаго-н.

З. чыгуначных колаў.

|| ж. зма́зчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.