зя́бкі, -ая, -ае.
1. Халодны, сцюдзёны.
Пацягнуў з. вецер.
Была буйная зябкая раса.
2. Адчувальны да сцюжы.
У яго змалку былі зябкія рукі.
|| наз. зя́бкасць, -і, ж.
зя́бліва, -а, н.
1. Узаранае з восені поле пад веснавую сяўбу.
Сеяць па зябліве.
2. Асенняе ўзорванне поля.
Аратыя паехалі на з.
|| прым. зя́блевы, -ая, -ае.
зя́бліць, -лю, -ліш, -ліць; незак., што.
Араць пад зябліва.
З. іржэўнік.
зя́бнуць, -ну, -неш, -не; зяб, -бла; -ні; незак.
Мерзнуць, вельмі моцна адчуваць холад.
Рукі зябнуць.
|| зак. азя́бнуць, -ну, -неш, -не; азя́б, -бла; -ні.
зява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. Тое, што і пазяхаць.
З. увесь вечар.
2. Быць няўважлівым, неабачлівым; упускаць зручны выпадак.
З. фігуру за фігурай.
|| зак. празява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.).
|| аднакр. зяўну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; зяўнём, зеўняце́, зяўну́ць; -ні́.
|| наз. зява́нне, -я, н.
зяво́к, зяўка́, мн. зяўкі́, зяўко́ў, м. (разм.).
Недагляд, промах.
З. гульца.
зязю́ля, -і, мн. -і, -зю́ль, ж.
Лясная пералётная птушка, якая звычайна не ўе гнязда і кладзе яйкі ў чужыя гнёзды.
|| прым. зязю́лін, -а, -ы.
З. лён (назва расліны сямейства гваздзіковых; куколь).
зяле́на-...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) зялёны (у 1 знач.), з зялёным адценнем, напр.: зялёна-блакітны, зялёна-буры, зялёна-жоўты, зялёна-карычневы;
2) зялёны (у 1 знач.), у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр.: зялёна-белы, зялёна-чырвоны.
зяле́ніва, -а, н.
1. зб. Зялёная трава, расліннасць, зеляніна.
Нарваць зяленіва свінням.
2. Зялёны колер чаго-н.
зялёнка¹, -і, ДМ -нцы, тпн. -і, -нак, ж.
Ядомы грыб з пласціністай зялёнай шапкай.
Зялёнкі — самыя познія грыбы восені.