зяле́на-...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) зялёны (у 1 знач.), з зялёным адценнем, напр.: зялёна-блакітны, зялёна-буры, зялёна-жоўты, зялёна-карычневы;
2) зялёны (у 1 знач.), у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр.: зялёна-белы, зялёна-чырвоны.
зяле́ніва, -а, н.
1. зб. Зялёная трава, расліннасць, зеляніна.
Нарваць зяленіва свінням.
2. Зялёны колер чаго-н.
зялёнка¹, -і, ДМ -нцы, тпн. -і, -нак, ж.
Ядомы грыб з пласціністай зялёнай шапкай.
Зялёнкі — самыя познія грыбы восені.
зялёнка², -і, ДМ -нцы, ж. (разм.).
Лякарства — вадкасць зялёнага колеру на спірце з антысептычнымі ўласцівасцямі для змазвання скуры.
зялёны, -ая, -ае.
1. Колеру травы, лісця.
Зялёная тканіна.
Зялёная фарба.
2. Пра колер твару: бледны, з зямлістым адценнем (разм.).
З. твар.
3. Які мае адносіны да расліннасці, які складаецца, зроблены з зелені (у 2 і 3 знач.).
Зялёныя насаджэнні.
З. корм.
4. Недаспелы, няспелы.
Зялёныя яблыкі.
Журавіны яшчэ зялёныя.
5. перан. Нявопытны з прычыны маладосці.
З. падлетак.
Молада-зелена (пра нясталую, нявопытную моладзь).
◊
Зялёная вуліца — ужыв. як сведчанне таго, што шлях для транспарту свабодны, святлафоры адкрыты; таксама перан.: пра бесперашкоднае праходжанне чаго-н.