Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

змрачне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Рабіцца змрочным, цёмным.

Неба змрачнее.

Твар змрачнее.

|| зак. пазмрачне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

змрок, -у, м.

1. Адсутнасць святла, цемра.

З. атуліў прасторы.

2. Няпоўная цемната, прыцемак, пры якім яшчэ можна распазнаваць прадметы.

Вячэрні з.

3. Прыцемак паміж захадам сонца і наступленнем ночы, а таксама перадсвітальны прыцемак.

Перадранішні з.

змро́чны, -ая, -ае.

1. Слаба асветлены, ахоплены змрокам.

З. яловы лес.

2. перан. Поўны цяжкіх пачуццяў, бязрадасны, пануры.

З. твар.

Змрочныя думкі.

Змрочныя прадчуванні.

3. перан. Цяжкі, беспрасветны.

Змрочныя гады зняволення.

|| наз. змро́чнасць, -і, ж.