Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зені́т, -у, Мі́це, м.

1. У астраноміі: найвышэйшы пункт нябеснай сферы, які знаходзіцца прама над галавой наглядальніка.

2. перан. Вышэйшая ступень, вяршыня чаго-н. (высок.).

З. славы.

|| прым. зені́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).

зені́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (разм.).

Зенітная гармата.

зені́тны, -ая, -ае.

1. гл. зеніт.

2. Прызначаны для стральбы па самалётах і іншых паветраных цэлях.

З. снарад.

З. кулямёт.

зені́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Артылерыст зенітнай артылерыі.

|| ж. зені́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.