Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

завало́даць, -аю, -аеш, -ае і заўлада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., кім-чым.

1. Узяць каго-, што-н. у поўнае сваё распараджэнне; захапіць.

З. чужой маёмасцю.

2. перан. Прыцягнуць да сябе, падпарадкаваць свайму ўплыву.

З. чыёй-н. увагай.

|| незак. завало́дваць, -аю, -аеш, -ае.

заўва́га, -і, ДМа́зе, мн. -і, -ва́г, ж.

1. Кароткае меркаванне наконт чаго-н.

Трапная з.

Заўвагі рэцэнзентаў.

2. Вымова, указанне на памылку.

Строгая з.

3. Дадатковая заметка, тлумачэнне да тэксту.

Падрадковыя заўвагі.

заўважа́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак.

Назірацца, выяўляцца.

Пры некаторых хваробах заўважаецца рэзкае павышэнне тэмпературы.

заўва́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак.

1. каго-што і са злуч. «што», «як». Убачыць, падмеціць, выявіць.

З. агеньчык удалечыні.

З., што слухачы стаміліся.

Не заўважылі, як даехалі да вёскі.

2. каго-што. Адзначыць, запомніць па якіх-н. прыметах.

З. месца ў кустах, дзе ляжаў ранены.

3. Сказаць што-н., уставіць у размову. «Яно так і ёсць на самай справе», — заўважыў старшыня.

|| незак. заўважа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

заўдаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Стаць удавой, удаўцом, аўдавець.

заўжды́, прысл.

Тое, што і заўсёды.

заўзя́ты, -ая, -ае.

1. Які з захапленнем займаецца чым-н., аддаецца чаму-н. або напорысты, упарты.

З. паляўнічы.

Ён быў чалавек з.: што ні задумае, даб’ецца.

2. Які выконваецца з запалам, напружаны.

Заўзятая праца.

Заўзятая бойка.

|| наз. заўзя́тасць, -і, ж.

заўлада́ць гл. завалодаць.

заўсёдны, -ая, -ае.

Які бывае заўсёды, пастаянны, звычайны.

З. госць.

Заўсёдныя клопаты.

заўсёды, прысл.

У любы час, пастаянна.

З. гатоў.