Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зафарбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што.

Пакрыць, замазаць фарбай.

З. пляму.

|| незак. зафарбо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. зафарбо́ўванне, -я, н. і зафарбо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (спец.).

зафаршырава́ць гл. фаршыраваць.

зафастрыгава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; зак.

Зашыць вялікімі шыўкамі.

З. складку на сукенцы.

|| незак. зафастрыго́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

зафіксава́ць гл. фіксаваць.

зафрахтава́ць гл. фрахтаваць.