Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

замагі́льны, -ая, -ае (разм.).

Пра голас: глухі, як з магілы.

зама́зацца гл. мазацца.

зама́заць, -а́жу, -а́жаш, -а́жа; -ма́ж; -а́заны; зак., што.

1. гл. мазаць.

2. Пакрыць слоем фарбы, мазі.

З. надпіс чарнілам.

3. Заляпіць замазкай або чым-н. мяккім, ліпкім.

З. дзіркі ў сценах глінай.

4. перан. Знарок прыкрыць, замаскіраваць (разм.).

З. недахопы.

|| незак. зама́зваць, -аю, -аеш, -ае (да 2—4 знач.).

|| наз. зама́званне, -я, н. і зама́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 2 і 3 знач.).

зама́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

1. гл. замазаць.

2. Вязкае рэчыва для замазвання шчылін, трэшчын.

Аконная з.

|| прым. зама́зачны, -ая, -ае.

за́мак, -мка, мн. -мкі, -мкаў, м.

1. Палац і крэпасць феадала.

Сярэдневяковы з.

2. Назва некаторых палацаў, турмаў.

|| прым. за́мкавы, -ая, -ае.

замака́ць гл. замокнуць.

зама́ла, прысл. (разм.).

Малавата, занадта мала.

за́малада, прысл.

У маладым узросце.

Выйшла замуж з.

замалады́, -а́я, -о́е (разм.).

Надта малады.

Ён з. для такой пасады.

замалёўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -лёвак, ж.

1. гл. замаляваць.

2. часцей мн. Малюнак, накід з натуры.

Замалёўкі з натуры.