заваява́ць, -ваю́ю, -ваю́еш, -ваю́е; -ваю́й; -ваява́ны; зак.

1. каго-што. Захапіць вайной. З. краіну.

2. перан., што. Дамагчыся, дасягнуць чаго-н. сваёй дзейнасцю. З. аўтарытэт. З. сабе становішча.

|| незак. заваёўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. заваёва, -ы, ж. і заваява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)