Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гарбі́на, -ы, мн. -ы, -бі́н, ж.

Акруглы выступ на чым-н., выпукласць.

|| памянш. гарбі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Нос з гарбінкай.

гарбо́к гл. горб.

гарбу́з, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Расліна сямейства гарбузовых з паўзучым сцяблом і з вялікімі шарападобнымі пладамі, а таксама сам плод гэтай расліны.

|| прым. гарбузо́вы, -ая, -ае.

гарбу́зік, -а, мн. -і, -аў, м.

Гарбузовае семечка.

Падсушыць гарбузікі.

гарбу́знік, -у, м.

Гарбузовае націнне.

гарбу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Гарбаты чалавек.

|| ж. гарбу́ння, -і, мн. -і, -яў і гарбу́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -бу́х.

гарбу́ша, -ы, мн. -ы, -бу́ш, ж.

Марская прамысловая рыба сямейства ласасёвых.

гарга́ра, -ы, мн. -ы, -га́р, ж.

Пра вялікую нязграбную рэч, а таксама пра няскладнага высокага чалавека.

гардзі́на, -ы, мн. -ы, -дзі́н, ж.

Занавеска на ўсё акно.

|| прым. гардзі́нны, -ая, -ае і гардзі́навы, -ая, -ае.

гардэро́б, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Шафа для адзення.

2. -а. Памяшканне ў грамадскіх будынках для захоўвання верхняга адзення наведвальнікаў.

3. -у. Усё адзенне аднаго чалавека.

Папоўніць г. акцёра.

|| прым. гардэро́бны, -ая, -ае.