Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бавоўнаачышча́льны, -ая, -ае.

Які адносіцца да ачысткі бавоўны.

Б. агрэгат.

бавоўнакамба́йн, -а, мн. -ы, -аў, м.

Камбайн для ўборкі бавоўны.

бавоўнапрадзе́нне, -я, н.

Выраб пражы з бавоўны.

|| прым. бавоўнапрадзі́льны, -ая, -ае.

бавоўнаўбо́рачны, -ая, -ае.

Які адносіцца да ўборкі бавоўны.

Бавоўнаўборачная пара.

баво́ўнік, -у, м.

Паўднёвая расліна сямейства мальвавых, насенне якой пакрыта валакном, што ідзе на выраб баваўнянай пражы.

|| прым. баво́ўнікавы, -ая, -ае.

Бавоўнікавае насенне.

баво́ўнішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

Поле, на якім рос бавоўнік.

багадзе́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж.

1. Да рэвалюцыі: прытулак для бяздомных, старых, інвалідаў.

2. перан. Пра арганізацыю ці ўстанову, дзе людзі бяздзейнічаюць, дрэнна працуюць (разм., іран.).

Развялі багадзельню.

бага́ж, -у́, м.

1. Запакаваныя для перавозкі рэчы пасажыраў, а таксама спосаб адпраўкі гэтых рэчаў.

Б. авіяпасажыра.

Адправіць рэчы багажом.

Ручны б.

2. перан. Запас ведаў, эрудыцыя.

Творчы б.

Б. ведаў.

|| прым. бага́жны, -ая, -ае (да 1 знач.).

бага́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Прыстасаванне ў веласіпедзе, матацыкле, аўтамабілі для перавозкі невялікай паклажы.

Адчыніць б.

багамо́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, які многа моліцца, ажыццяўляе багамолле.

2. Драпежнае насякомае атрада тараканападобных з прыстасаванымі для хапання пярэднімі канечнасцямі.

|| ж. багамо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак (да 1 знач.).