Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

англіка́нскі, -ая, -ае.

Які мае адносіны да англіканства — пануючай у Англіі разнавіднасці пратэстанцкай рэлігіі.

Англіканская царква.

А. святар.

англіцы́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Слова ці моўны выраз, запазычаны з англійскай мовы.

англіча́не, -ча́н, адз.а́нін, -а, м.

Народ, які з’яўляецца асноўным насельніцтвам Вялікабрытаніі.

|| ж. англіча́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. англі́йскі, -ая, -ае.

анда́нтэ (спец.).

1. прысл. Сярэднепавольна, плаўна (пра тэмп выканання музычнага твора).

2. у знач. наз., нескл., н. Музычны твор або частка яго ў такім тэмпе.

андара́к, -а́, мн. -і, -о́ў, м.

Саматканая паласатая або ў клетку спадніца.

Святочны а.

|| прым. андара́чны, -ая, -ае.

анда́тра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Грызун з каштоўным бліскучым густым футрам, а таксама яго футра.

Шапка з андатры.

|| прым. анда́травы, -ая, -ае.

анекдаты́чны, -ая, -ае.

1. гл. анекдот.

2. Падобны на анекдот, малапраўдзівы.

А. выпадак.

|| наз. анекдаты́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

анекдо́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Кароткае забаўнае, смешнае апавяданне з нечаканай развязкай.

2. перан. Незвычайнае смешнае здарэнне (разм.).

Са мною здарыўся а.

|| прым. анекдаты́чны, -ая, -ае.

анексі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) анексію чаго-н.

ане́ксія, -і, мн. -і, -сій, ж. (кніжн.).

Насільнае далучэнне якой-н. краіны або яе часткі да іншай дзяржавы.

|| прым. анексі́йны, -ая, -ае.