Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аліга́рхія, -і, ж.

1. У старажытнасці і ў Сярэднія вякі: дзяржава, заснаваная на панаванні арыстакратычных вярхоў.

2. Эканамічнае і палітычнае панаванне невялікай групы прадстаўнікоў манапалістычнага капіталу.

Фінансавая а.

|| прым. алігархі́чны, -ая, -ае.

аліга́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тупарылы кракадзіл, распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы і Паўднёвым Кітаі.

Усходнеазіяцкі а.

алізары́н, -у, м.

Фарбавальнае рэчыва, якое вырабляецца з карэння марэны або з мінералаў і ўжыв. для фарбавання тканін, вырабу мастацкай фарбы, у паліграфіі.

|| прым. алізары́навы, -ая, -ае.

Алізарынавае чарніла.

алілу́я, выкл.

Вітанне, адрасаванае Богу, хвалебны малітоўны выгук у набажэнствах іўдзейскай і хрысціянскай рэлігій.

аліме́нтшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто плаціць аліменты.

аліме́нты, -аў.

Матэрыяльныя сродкі (грошы), якія выплочваюцца ў адпаведнасці з пастановай суда на ўтрыманне непрацаздольных дзяцей або бацькоў асобамі, што звязаны з імі адносінамі роднасці.

Плаціць а.

|| прым. аліме́нтны, -ая, -ае.

алі́мп, -а, м.

1. (з вялікай літары). У старажытнагрэчаскай міфалогіі: гара, дзе знаходзіліся багі; зборышча багоў.

2. перан. Кола абраннікаў якога-н. аб’яднання, таварыства.

Літаратурны а.

|| прым. алімпі́йскі, -ая, -ае.

алімпі́ец, -пійца, мн. -пійцы, -пійцаў, м.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: бог, жыхар Алімпа.

2. Спартсмен — удзельнік Алімпійскіх гульняў.

алімпі́йскі, -ая, -ае; гл. алімп, алімпіяда.

Алімпійскія гульні — усенародныя гульні ў Старажытнай Грэцыі ў гонар бога Зеўса, якія наладжваліся адзін раз у 4 гады паблізу Алімпіі, а таксама сучасныя міжнародныя спаборніцтвы па ўсіх асноўных відах спорту.

Алімпійскі спакой — велічны, непарушны, поўны спакой.

алімпія́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -пія́д, ж.

1. У Старажытнай Грэцыі: прамежак у 4 гады паміж алімпійскімі гульнямі, які служыў адзінкай летазлічэння.

2. Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, якія на ўзор старажытнагрэчаскіх алімпійскіх гульняў праводзяцца раз у чатыры гады.

Белая а. (зімовая).

3. Спаборніцтвы навучэнцаў у вызначаных галінах ведаў.

А. па матэматыцы.

|| прым. алімпія́дны, -ая, -ае і алімпі́йскі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Алімпійскі медаль.

Алімпійскі агонь (факел, які запальваецца ад сонечных прамянёў у Алімпіі і дастаўляецца эстафетай на месца правядзення Алімпійскіх гульняў; агонь, запалены ад гэтага факела, які гарыць у чашы на працягу Алімпійскіх гульняў). Алімпійскі чэмпіён.