павялі́чыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.
Стаць большым (па аб’ёме, колькасці і пад.).
Павялічыўся выпуск прадукцыі.
Попыт павялічыўся.
|| незак. павялі́чвацца, -аецца.
|| наз. павелічэ́нне, -я, н.
павялі́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.
Зрабіць большым (па аб’ёме, колькасці і пад.).
П. выпуск прадукцыі.
П. плошчу пасеваў.
|| незак. павялі́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. павелічэ́нне, -я, н.
павя́нуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; павя́ў, -вя́ла; зак.
Звяць — пра ўсё, многае.
Кветкі павялі.
павянча́цца гл. вянчацца.
павярну́цца, -вярну́ся, -ве́рнешся, -ве́рнецца; -вярні́ся; зак.
1. Вярчальным рухам, варочаючыся, змяніць напрамак, становішча.
П. кругом.
П. на другі бок.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Атрымаць нечаканае развіццё.
Справа павярнулася не так, як чакалі.
|| незак. паваро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. паваро́т, -у, М -ро́це, мн. -ы, -аў, м.
павярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні́; -ве́рнуты; зак.
1. каго-што. Варочаючы, змяніць становішча каго-, чаго-н.
П. ключ.
П. хворага на бок.
2. каго-што і без дап. Змяніць напрамак, шлях руху.
П. з вуліцы ў завулак.
П. каня назад.
Дарога павярнула ў лес.
3. перан., што. Даць чаму-н. іншы напрамак, развіццё.
П. гаворку на іншы лад.
П. справу па-свойму.
|| незак. паваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. паваро́т, -у, М -ро́це, мн. -ы, -аў, м.
павярхо́ўны, -ая, -ае.
Які не дае глыбокага аналізу, не закранае сутнасць чаго-н., несур’ёзны.
Павярхоўнае знаёмства са справамі.
Павярхоўна (прысл.) ведаць што-н.
|| наз. павярхо́ўнасць, -і, ж.
павячэ́раць гл. вячэраць.