Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гастарба́йтар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Рабочы-эмігрант.

Падацца ў гастарбайтары.

гастралёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Артыст на гастролях.

2. перан. Пра таго, хто пастаянна мяняе месца работы, пра выпадковага работніка (разм., неадабр.).

|| ж. гастралёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. гастралёрскі, -ая, -ае.

гастралява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е і гастралі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

1. Прыязджаць на гастролі, выступаць на гастролях.

2. перан. Быць гастралёрам (у 2 знач.; разм., неадабр.).

гастрано́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Знаток і любіцель смачнай ежы; гурман.

2. Магазін, які гандлюе харчовымі таварамі, прадуктамі.

Купіць малако ў гастраноме.

гастрано́мія, -і, ж.

Харчовыя прадукты, пераважна закусачныя.

|| прым. гастранамі́чны, -ая, -ае.

Г. магазін.

гастро́лі, -ей і -яў, адз. гастро́ль, -і, ж.

Выступленні, спектаклі акцёраў па-за месцам яго сталай дзейнасці — у іншым раёне, горадзе, краіне.

Г. тэатра лялек.

|| прым. гастро́льны, -ая, -ае.

гастры́т, -у, Мы́це, мн. -ы, -аў, м.

Запаленне слізістай абалонкі страўніка.

|| прым. гастры́тны, -ая, -ае і гастры́чны, -ая, -ае.

гасуда́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Кіраўнік, галава манархічнай дзяржавы; цар, імператар.

|| ж. гасуда́рыня, -і, мн. -і, -рынь.

|| прым. гасуда́рскі, -ая, -ае.

гасці́на, -ы, ж. (нар.-паэт.).

1. зб. Госці.

Да нас сабралася вялікая г.

2. Прыём гасцей, частаванне.

Для гасціны ў мяне ёсць і мёд, і цукеркі.

гасці́ная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Пакой для прыёму гасцей, а таксама камплект мэблі для такога пакоя.