павыраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.
Выразаць усё, многае.
П. старыя дрэвы.
П. патрэбныя артыкулы з газет.
павыраста́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.
1. Стаць высокімі, дарослымі (пра людзей).
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Узнікнуць — пра ўсё, многае.
Навакол павырасталі новыя дамы.
3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Паўстаць перад вачамі — пра многіх, многае.
Як з зямлі павырасталі салдаты.
павырыва́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.
Вырваць адкуль-н. усё, многае або ўсіх, многіх.
П. зубы.
П. буракі.
павырыва́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; -а́ны; зак., што.
Вырыць многа чаго-н. або ў многіх месцах.
Свінні павырывалі ямы на дварэ.
павыса́джваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.
1. каго-што. Высадзіць, ссадзіць адкуль-н. усіх, многіх.
П. пасажыраў.
2. што. Перасаджваючы, пасадзіць у многіх месцах, перасадзіць усё, многае.
П. дрэвы.
П. усю расаду.
павысвідро́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
Высвідраваць у многіх месцах або многа чаго-н.
П. дзіркі.
павы́сіцца, -ы́шуся, -ы́сішся, -ы́сіцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш высокім.
Узровень вады павысіўся.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узмацніцца, палепшыцца, удасканаліцца.
Цікавасць да кніг павысілася.
Веды вучняў павысіліся.
3. Перайсці на больш высокую аплату працы (разм.).
Павысілася па службе.
|| незак. павыша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
павы́сіць, -ы́шу, -ы́сіш, -ы́сіць; -ы́шаны; зак.
1. што. Зрабіць больш высокім (у 2, 3 і 6 знач.).
П. узровень вады.
П. тэмпературу.
П. прадукцыйнасць працы.
П. цэны.
2. што. Узмацніць, палепшыць, удасканаліць.
П. якасць прадукцыі.
П. культурны ўзровень.
3. каго (што) і у чым, па чым. Прызначыць на больш высокую пасаду.
П. па службе.
◊
Павысіць голас — пачаць гаварыць гучней, з раздражненнем.
|| незак. павыша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. павышэ́нне, -я, н.
павыска́кваць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ае; -аем, -аеце, -аюць; зак.
1. Выскачыць — пра ўсіх, многіх.
Людзі павыскаквалі з хат.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.), перан. Нечакана выпасці адкуль-н. — пра ўсё, многае (разм.).
Коркі павыскаквалі з бутэлек.
павыскраба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і павыскрэ́бваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
Выскрабці ўсё, многае або ў многіх месцах.
П. кашу з гаршкоў.
П. плямы вапны на падлозе.