Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

баяздо́льны, -ая, -ае.

Прыгодны, падрыхтаваны да баявых дзеянняў.

Б. атрад.

|| наз. баяздо́льнасць, -і, ж.

баязлі́вец, -ліўца, мн. -ліўцы, -ліўцаў, м.

Чалавек, які ўсяго баіцца, у якога пачуццё страху бярэ верх над іншымі пачуццямі.

|| ж. баязлі́ўка, -і, ДМ -ліўцы, мн. -і, -лівак, ж.

баязлі́вы, -ая, -ае.

Які ўсяго баіцца, нясмелы, палахлівы.

Б. чалавек.

Б. позірк.

|| наз. баязлі́васць, -і, ж.

бая́н¹, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

Усходнеславянскі паэт, пясняр.

бая́н², -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікі гармонік са складанай сістэмай ладоў.

|| прым. бая́нны, -ая, -ае.

баяні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на баяне².

Трыа баяністаў.

|| ж. баяні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

бая́рства, -а, н.

1. Сан, званне баярына.

2. зб. Баяры, баярскае саслоўе.

бая́рын, -а, мн. бая́ры, бая́р, м.

У Кіеўскай Русі і Маскоўскай дзяржаве: буйны землеўладальнік, які належаў да вярхоў пануючага класа.

|| прым. бая́рскі, -ая, -ае.

Б. быт.

бая́рыня, -і, мн. -і, -рынь, ж.

Жонка баярына.

бая́рышніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Матылёк сямейства бялянак з чорнымі жылкамі і крапінкамі на белых крылах.