Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

павыпла́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выплаціць усё, многае.

П. пенсіі.

П. надбаўку.

павыплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Выплесці ўсё, многае.

П. стужкі з кос.

павыпо́лваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выпалаць усё, многае.

П. пустазелле.

П. грады.

павыпрасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выпрасаваць, адпрасаваць усё, многае.

П. кашулі.

павыпраўля́ць¹, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што.

Выправіць усё, многае.

П. памылкі ў дыктанце.

павыпраўля́ць², -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.

Выправіць, адправіць куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. дзяцей у школу.

П. камбайны ў поле.

павыпуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Выпусціць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. птушак на волю.

П. кнігі.

павыпы́льваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выпыліць усё, многае.

П. коўдры.

павыпы́тваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выпытаць усё, многае.

П. сакрэты.

павырабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што.

Вырабіць усё, многае.

П. усе скуры.

П. вугальныя разрэзы.

П. у гразь адзенне.