Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ша́рпаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Утвараць сухі шум, дакранаючыся да чаго-н. ці ад дотыку чаго-н., шуршэць.

Галіны дрэва шарпалі па даху.

Пад нагамі шарпае ржышча.

2. што. З шумам кратаць, драпаць што-н.

Звер шарпаў гальку.

3. што. Драць.

Ш. адзенне.

|| зак. паша́рпаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| наз. ша́рпанне, -я, н.

шарсці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Асобны валасок шэрсці.

шарсцяны́ гл. шэрсць.

шархаце́ць, -хачу́, -хаці́ш, -хаці́ць; -хаці́м, -хаціце́, -хаця́ць; -хаці́; незак. (разм.).

Утвараць шорхат, шум, шапацець.

Пад нагамі шархаціць кара.

|| наз. шархаце́нне, -я, н.

шархе́бель, -я, мн. -і, -яў, м.

Вузкі рубанак з паўкруглым лязом для першаснай грубай апрацоўкі драўніны.

|| прым. шархе́бельны, -ая, -ае.

шарша́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Тоўстая і доўгая іголка.

Сшываць пасак шаршаткай.

|| прым. шарша́тачны, -ая, -ае.

ша́рык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. шар.

2. Састаўны элемент крыві.

Белыя і чырвоныя крывяныя шарыкі.

ша́рыкавы, -ая, -ае.

Забяспечаны прыстасаваннем у выглядзе шарыка, з шарыкамі.

Ш. падшыпнік.

Шарыкавая ручка.

шарыкападшы́пнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Шарыкавы падшыпнік.

|| прым. шарыкападшы́пнікавы, -ая, -ае.

шарыя́т, -у, М -рыя́це, м.

Звод мусульманскіх рэлігійных, юрыдычных, бытавых правіл, заснаваных на Каране.