Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

упа́рты, -ая, -ае.

1. Вельмі ўстойлівы, паслядоўны ў ажыццяўленні чаго-н., які ажыццяўляецца цвёрда і паслядоўна.

У. чалавек.

Упартая барацьба.

Аказваць упартае супраціўленне.

2. Незгаворлівы, які імкнецца рабіць толькі па-свойму, наперакор каму-н.

У. як асёл.

Факты — упартая рэч (супраць фактаў спрачацца бескарысна).

3. Які выражае ўпартасць, рашучасць.

Упартыя вочы.

4. перан. Зацяжны, непрымірымы.

Упартыя баі.

|| наз. упа́ртасць, -і, ж. (да 1 знач.).

упа́рціцца, -рчуся, -рцішся, -рціцца; незак.

Упарта не згаджацца на што-н., з чым-н.

упа́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Дайсці да гатоўнасці ў выніку парання.

Буракі ўпарыліся.

2. Спацець ад напружанай дзейнасці, цяжкай працы.

У. на рабоце.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра каня: пакрыцца потам, узмыліцца ад гонкі.

Конь упарыўся.

|| незак. упа́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

упа́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. што. Парачы, згатаваць, давесці да патрэбнага стану.

У. рэпу.

2. каго (што). Увагнаць у пот цяжкай, напружанай працай.

Гэта работа мяне ўпарыла.

3. каго. Загнаць (каня) да поту, узмыліць.

|| незак. упа́рваць, -аю, -аеш, -ае.

упа́свіць, -сў, -се́ш, -се́; -сём, -сяце́, -сўць; -свіў, -віла; -сі́; зак., каго (што).

1. Змагчы пасвіць.

Гэты малы адзін не ўпасе кароў.

2. перан. Упільнаваць, дагледзець (разм.).

У. куранят.

3. Адкарміць на падножным корме (разм.).

упа́сці гл. па́даць.

упаўзці́, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; упо́ўз, упаўзла́, -ло́; -зі́; зак.

Улезці, забрацца куды-н. паўзком.

Жук упоўз у шчыліну.

|| незак. упаўза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

упаўнава́жанне, -я, н.

У выразе: па ўпаўнаважанні (афіц.) — па даверанасці.

Дзейнічаць па ўпаўнаважанні (чыім-н. або каго-н.).

упаўнава́жаны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Афіцыйная асоба, якая дзейнічае на падставе якіх-н. паўнамоцтваў.

У. фінансавага аддзела.

|| ж. упаўнава́жаная, -ай, мн. -ыя, -ых.

упаўнава́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., каго (што) на што і з інф.

Даць паўнамоцтвы на што-н.

У. на вядзенне перагавораў.

|| незак. упаўнава́жваць, -аю, -аеш, -ае.