Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

падазва́ць, падзаву́, падзаве́ш, падзаве́; падзавём, падзавяце́, падзаву́ць; падазва́ў, -ва́ла; падзаві́; падазва́ны; зак., каго (што).

Жэстам, голасам папрасіць наблізіцца.

П. насільшчыка.

|| незак. падзыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

падазрава́ць, -раю́, -рае́ш, -рае́; -раём, -раяце́, -раю́ць іа́ю, -ва́еш, -ва́е; незак.

1. каго ў чым. Мець падазрэнне на каго-н.

П. каго-н. у крадзяжы.

2. што, аб чым і са злуч. «што». Меркаваць, дапускаць магчымасць чаго-н.

У хворага падазраюць адзёр.

Мы і не падазравалі аб яго існаванні.

Я і не падазраваў, што мяне такое падсцерагала.

падазро́ны, -ая, -ае.

1. Які выклікае падазрэнне.

П. кашаль.

2. Схільны падазраваць, недаверлівы.

П. характар.

|| наз. падазро́насць, -і, ж.

падазрэ́нне, -я, н.

1. Меркаванне, заснаванае на сумненні ў правільнасці, законнасці чыіх-н. учынкаў, у справядлівасці чыіх-н. слоў, у сумленнасці чыіх-н. намераў.

Затрыманы па падазрэнні ў крадзяжы.

Быць пад падазрэннем або на падазрэнні ў каго-н. (выклікаць да сябе падазроныя адносіны з боку каго-н.).

2. Меркаванне аб магчымасці чаго-н.

Ёсць п., што яны сёння могуць не прыехаць.

П. на адзёр.

падаі́ць гл. даіць.

падако́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Дошка або пліта, устаўленая ў ніжнюю частку аконнага праёма.

падако́пваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Дакапаць усё, многае.

П. ямы.

П. бульбу.

падако́шваць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. што. Дакасіць у многіх месцах.

П. лугі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што і без дап. Завяршыць касьбу — пра ўсіх, многіх.

Аднавяскоўцы падакошвалі і падажыналі.

падале́й, прысл. (разм.).

Значна далей.

Пастаў вядро п.

падаліка́тнічаць гл. далікатнічаць.