Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пагарша́цца гл. пагоршыцца.

пагарша́ць гл. пагоршыць.

пагаршэ́нне гл. пагоршаць, пагоршыцца, пагоршыць.

пагарэ́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.

Той, хто пагарэў (у 1 знач.).

Дапамагчы пагарэльцам.

|| прым. пагарэ́льскі, -ая, -ае.

пагарэ́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -ры́; зак.

1. Страціць дом, маёмасць у выніку пажару, а таксама згарэць — пра ўсё, многае.

Адбудаваліся тыя, хто пагарэў.

Многія вёскі ў час вайны пагарэлі.

2. перан., без дап. і на чым. Пацярпець няўдачу (разм.).

П. на злоўжыванні службовым становішчам.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Гарэць некаторы час.

Свяча пагарэла і пагасла.

пагасі́ць гл. гасіць.

пага́слы, -ая, -ае.

Які перастаў гарэць, пагас.

Пагаслая цыгарэта.

пага́снуць гл. гаснуць.

пагато́ў, прысл.

Тым больш.

Калі ты гэтага не здолеў зрабіць, то ён і п. не зробіць.

пагаша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што (афіц.).

Тое, што і гасіць (у 4 знач.).

П. аблігацыю.

П. запазычанасць.

|| наз. пагашэ́нне, -я, н.

Аплата ў лік пагашэння доўгу.