Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

замасці́ць гл. масціць.

замата́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Закруціцца, абматацца вакол чаго-н.

Пуга заматалася за аглоблю.

2. Стаміцца, знясілець ад клопатаў, работы (разм.).

|| незак. замо́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

замата́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Матаючы, закруціць вакол чаго-н.

2. каго (што). Стаміць, знясіліць работай, клопатамі і пад. (разм.).

замата́ць², -а́ю, -ае́ш, -а́е; зак., чым (разм.).

Пачаць матаць¹.

З. галавой.

заматрыцава́ць гл. матрыцаваць.

замаўка́ць гл. замоўкнуць.

замаўля́ць гл. замовіць.

замаўча́ць¹, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак. (разм.).

Замоўкнуць, перастаць гаварыць, спяваць, крычаць і пад.

Апавядальнік замаўчаў.

Пісаў пісьмы, а цяпер нешта замаўчаў (перан.: перастаў пісаць).

замаўча́ць², -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак., што (разм.).

Наўмысным маўчаннем скрыць, не даць даведацца пра што-н.

З. непрыемны інцыдэнт.

Нельга з. імя вялікага вучонага.

|| незак. замо́ўчваць, -аю, -аеш, -ае; наз. замо́ўчванне, -я, н.

З. недахопаў.

замахну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. чым на каго і без дап. Узмахам падняць руку (для нанясення ўдару).

З. палкай.

2. перан., на што. Намерыцца зрабіць што-н. вялікае, складанае, значнае або атрымаць што-н.; зрабіць спробу незаконна захапіць што-н.

З. на новую тэму.

З. на чужое дабро.

|| незак. зама́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. зама́хванне, -я, н. і зама́х, -у, м.