замахну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. чым на каго і без дап. Узмахам падняць руку (для нанясення ўдару). З. палкай.

2. перан., на што. Намерыцца зрабіць што-н. вялікае, складанае, значнае або атрымаць што-н.; зрабіць спробу незаконна захапіць што-н. З. на новую тэму. З. на чужое дабро.

|| незак. зама́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. зама́хванне, -я, н. і зама́х, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)